headerphoto
  • Прамысловасць

    Валодаючы значнай сыравіннай базай, лясгас перапрацоўвае драўніну ў сучасным дрэваапрацоўчым цэху. Цэх “Батароўка”, размешчаны ў двух км ад горада Наваградак і акрамя піламатэрыялаў абрэзных і необрэзных выпускае паганажныя вырабы (ашалёўка, дошка падлогі),  паліўныя брыкеты. Ажыццяўляецца сушка прадукцыі пры дапамозе двух сушыльных камер ІЦМА пабудаваных у 2008 і блока сушыльных камер ARC 487341 запушчаных у 2011 годзе. Для лесапілавання выкарыстоўваюцца лесапільныя рамы, 2 лініі па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны, а таксама іншыя круглапільныя станкі для перапрацоўкі неабрэзнай дошкі. У апошнія гады праводзіцца актыўная мадэрнізацыя перапрацоўчага абсталявання. Ўжо закуплены брусовачны станок BHS 2/37, чатырохбаковы стругальны станок Winner BL 6-23, кромкообрезны станок VR 800. Запушчана лінія па вытворчасці паліўных брыкетаў, якая ўключае ў сябе брикетировочны прэс BP 420A і абсталяванне па сушцы апілак. У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы развіцця лясной гаспадаркі РБ на 2011-2015 гады, праграмы падвышэння эфектыўнасці выкарыстання драўняна-паліўнай сыравіны ў дрэваапрацоўчых вытворчасцях (цэхах) МЛХ на 2011-2015 гады створана вытворчасць па выпуску паліўнай дранкі.

    Вытворчыя магутнасці дрэваапрацоўчага цэха дазволілі перапрацаваць ў 2014 годзе каля 61,2 тыс. куб. м драўніны.

    Аб’ёмы вытворчасці за 2014. склалі 14,2 тыс.м3 піламатэрыялаў, 111 м3 ацыліндраванай драўніны, 38,3 т. м3 дранкі, Выраблена 1140 тон паліўных брыкетаў.

    У цэлым за апошнія чатыры гады (2011-2014годы) лясгасам павялічаны аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў 5,6 разы, аб’ём экспарту – у 1,6 разы.

    43,5% прадукцыі экспартуецца ў краіны блізкага і далёкага замежжа: Расійскую Федэрацыю, Літву, Латвію, Польшчу, Чэхію, Германию.


    Навіны

    Інфармацыя

    Час працы лясгаса з 8:00 да 17:00

    абед з 13:00 да 14:00,

    выхадны: Субота Нядзеля

    Час працы дрэваапрацоўчага цэха

    з 8:00 да 17:00, абед з 12:00 да 13:00,

    выхадны: Субота Нядзеля

    _______________________________________________

    Графік прыёму грамадзян

    _______________________________________________

    Геральдычныя сімвалы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

    _______________________________________________

    Электронны зварот