headerphoto

Паляўнічая гаспадарка

Лесапаляўнічая гаспадарка ДЛГУ “Навагрудскі лясгас» размяшчаецца на тэрыторыі Любчанскага і Шчарсаўскага лясніцтваў.

Плошчу паляўнічых угоддзяў гаспадаркі складае 23,7 тыс.га. З іх лясныя ўгоддзі займаюць 12 тыс. га, палявыя- 10,2 тыс. га, водна-балотныя – 1,5 тыс. га.

У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы развіцця паляўнічай гаспадаркі на 2006-2015 гг. лесапаляўнічая гаспадарка лясгаса вядзе істотную працу па стварэнні новай папуляцыі аленя высакароднага. У гэтых мэтах пабудаваны вальера на плошчы 22 га.

У штаце супрацоўнікаў паляўнічаяй гаспадаркі 1 інжынер па паляўнічай гаспадарцы і 2 егера.

Колькасць найбольш каштоўных паляўнічых жывёл і птушак

Лось 50
Алень 65
Кабан 14
Касуля 200
Бабёр 152
Глухар
Цецярук 78
Выдра 40
Куніца каменная 10
Куніца лясная 20
Воўк 3
Вавёрка 250
Норка 100
Заяц бяляк 65
Заяц русак 80
Курапатка 30
Арабок 200

У гаспадарцы маюцца паляўніча-гаспадарчыя збудаванні:
1.Адкормачныя комплексы – 4
2. Вышкі стацыянарныя – 5
3. Вышкі пераносныя (часовыя) – 20
4. Падкормавыя пляцоўкі для кабана- 11
5. Стралковыя лініі – 18 км
6. Прыпыначныя пункты – 3

Паляўнічы комплекс ДЛГУ “Навагрудскі лясгас» размешчаны на ўскраіне невялікага гарадскога пасёлка Любча.


Навіны

Інфармацыя

Час працы лясгаса з 8:00 да 17:00

абед з 13:00 да 14:00,

выхадны: Субота Нядзеля

Час працы дрэваапрацоўчага цэха

з 8:00 да 17:00, абед з 12:00 да 13:00,

выхадны: Субота Нядзеля

_______________________________________________

Графік прыёму грамадзян

_______________________________________________

Геральдычныя сімвалы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

_______________________________________________

Электронны зварот

?>