У рэдакцыю «НаваМедыяКампанія» патэлефанавала занепакоеная навагрудчанка. Жанчыну цікавіла некалькі актуальных пытанняў: ці водзяцца ў лясах Навагрудчыны бурыя мядзведзі? Акрамя таго, на ўскраіне горада ў вячэрні час яна заўважыла лісу – ці не хворая тая шаленствам, ці вядзецца адстрэл дзікіх жывёл паблізу населеных пунктаў і як правільна паступаць у падобных сітуацыях?
Па кампетэнтныя тлумачэнні мы звярнуліся да інжынера па паляўнічай гаспадарцы Навагрудскага лясгаса Леаніда РЭЎКОЎСКАГА.
– Бурых мядзведзяў на Навагрудчыне на сённяшні дзень вельмі мала, – тлумачыць Ле-анід Рэўкоўскі. – Найбліжэйшае месца, дзе фіксавалася прысутнасць мядзведзя ў 2026 годзе – гэта Налібоцкая пушча, бліжэй да Мінскай вобласці, у раёне ўрочышча «Чырво-ная горка». Мядзведзі вядуць спакойны лад жыцця і выбіраюць для пражывання глыбокія, ціхія лясныя масівы. А вось хто сапраўды пе-рыядычна сустракаецца ў нашых краях, дык гэта рысь. Дарэчы, у суседнім Карэліцкім ра-ёне ўжо нават адкрыта паляванне на гэтага драпежніка.
У апошні час жыхары ўсё часцей заўважаюць лясных гасцей на ўскраінах населеных пунк-таў. Па словах спецыяліста, галоўная прычына з'яўлення ліс у межах горада ці вёскі – гэта лёгкая даступнасць ежы.
– Ліса – драпежнік ўсяедны і вельмі кемлі-вы. На жаль, людзі самі правакуюць звяроў, выкідваючы харчовыя адходы на ўскраінах, несанкцыянаваных звалках або пакідаючы адкрытымі смеццевыя кантэйнеры. Вось жывёлы і ідуць на пах у пошуках ежы, – расказвае Леанід Рэўкоўскі. – У лясгас паступалі звароты ад жы-хароў з розных куткоў раёна – у прыватнасці, з Нягневіч, Гарадзечна, Прымені і Старога Лесу.
Самы галоўны страх людзей пры сустрэчы з дзікай жывёлай у населеным пункце – боязь шаленства.
– Калі ліса паводзіць сябе неадэкватна, не баіцца людзей, праяўляе беспадстаўную агрэсію, дэзарыентаваная ці ў яе назіраецца слінацёк – гэта відавочныя прыкметы небяс-печнага захворвання, – папярэджвае Леанід Феліксавіч. – Катэгарычна забараняецца падыходзіць да такой жывёлы, спрабаваць яе пагладзіць, сфатаграфаваць паблізу або тым больш чапаць рукамі. Калі вы заўважылі падаз-роную лісу ў межах горада ці вёскі, неабходна неадкладна паведаміць пра гэта ў Навагрудскі лясгас або раённую інспекцыю прыродных рэ-сурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Калі вы заўважылі падазроную лісу ў межах горада ці вёскі, неабходна неадкладна паведаміць пра гэта ў сельскі выканаўчы камітэт на тэрыторыі якога размешчаны населены пункт, альбо ў МНС. Многія задаюцца пытаннем: чаму б проста
не адстрэліць драпежнікаў, якія заходзяць у двары?
– Праводзіць адстрэл жывёл непасрэдна ў населеных пунктах катэгарычна забаронена законам, – падкрэслівае Леанід Рэўкоўскі. – Паляванне дазволена толькі на бяспечнай адлегласці – не бліжэй за 200 метраў ад жылых і гаспадарчых будынкаў.
Згодна з п. м 57 Правілаў палявання, зацверджаных 112 Указам Прэзідэнта Рэспу-блікі Беларусь: грамадзянам незалежна ад наяўнасці ў іх дакументаў на права паляван-ня дазваляецца здабыча або знішчэнне лю-бымі спосабамі (акрамя агульнанебяспечных) ваўкоў, шакалаў, лісіц, янотападобных сабак, якія зайшлі на тэрыторыю населеных пунктаў.
Пад агульнанебяспечным спосабам разумеецца спосаб, які характарызуецца вялікай разбуральнай сілай ці іншым чынам стварае небяспеку гібелі людзей, прычынення цялес-ных пашкоджанняў, іншых цяжкіх наступстваў (выбух, падпал, затапленне і іншае).
Памятайце: захаванне элементарных правілаў санітарыі (уборка смецця, закрытыя кантэйнеры) і асцярожнасць пры кантакце з дзікай прыродай – лепшая абарона ад няпро-шаных лясных гасцей.
В. ПІСАР, «НЖ».