Праспяваем Дзень Перамогі разам!

Вернуться назад
23 Просмотров

«Гродзенская праўда» аб’яўляе абласную акцыю, прысвечаную Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне

Удзел у акцыі могуць прыняць усе жадаючыя – школьнікі, студэнты, працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі.

 Для гэтага трэба зняць відэаролік з выкананнем песні Дзень Перамогі на беларускай мове і размясціць яго ў Instagram або TikTok з хэштэгам #спяваемДзеньПерамогіРазам. У Instagram  дадаць у суаўтарства grodnonews.by 

Спасылкі на размешчаныя відэаролікі дасылайце ў асабістыя паведамленні да 8 мая з наступнай інфармацыяй: імя і прозвішча, назва арганізацыі (калі ролік удзельнічае ў конкурсе ад працоўнага калектыву), нумар для сувязі. 9 мая – у Дзень Перамогі – мы падвядзём вынікі.

Пераможца чакае каштоўны падарунак – партатыўная калонка з мікрафонам.

Поўны тэкст песні на беларускай мове шукайце на сайце газеты